Кошт мужыцкага сумлення i панскай ласкi
- Леонид Фридкин
- 16 сент. 2020 г.
- 1 мин. чтения
Обновлено: 6 мая 2022 г.

Памятаецца, калісьці даўно, у старажытныя часы, араў адзін мужык поле. I выпадкова падчапіў сахой залатую ступку.
- Вось, - кажа, - мне щасьце прываліла! Пайду занясу ступку пану, ён мяне ўзнагародзіць!
Тут у яго кабылы ад здзіўлення ажно дарунак прамовы з'явіўся. І мовіць яна гаспадару чалавечым голасам:
- Мужык, каб не было лiха, не будзь дурнем! Ідзі прадай ступку габрэю-карчмару. Ён хоць і махляр, але добра заплаціць.
- Маўчы, жывёліна, – адказвае гаспадар. – Не твайго конскага розуму гэта справа. Я мужык сумленны. Раз зямля панская, то і ступка панская. Трэба вярнуць. А за сумленнасць пан мне ўзнагародзіць.
Прынёс ён ступку пану, патлумачыў, як справа была. А той яму заяўляе:
- Што ступку прынёс, добра. А дзе таўкач?
- Дык не было там таўкача, паночку. Толькі ступка.
- Хлусіш, халопскі морда! Раз была ступка, абавязкова павінен быць і таўкач.
- Не было там таўкача, паночку. Хрыстом-богам клянуся!
- Дык ты не толькі хлусіш-махлярыш, але яшчэ і блюзьнерыш? Эй, гайдукі, узяць гэтага нягодніка і драць бiзунамi, пакуль не прызнаецца, дзе таўкач.
Схапiлi панскiя гайдукi няшчаснага мужыка, пацягнулi на стайню, ды запаролi насмерць.
Ці то за тое, што надта сумленным сябе ўяўляў. Ці то за веру ў панскую ласку ...
Comments