Дрэнна йде мой бiзнэс,
Ўсё ідзе не ў лад,
I крычаць мне ўсюды:
«Асадзі назад!»
Зладзiў я вытворчасць.
Потым сам не рад,
У тэндэр не патрапiў —
«Асадзі назад!»
Прыкупiў раз акцый,
Потым другi раз.
Ты, мiнарытарый, —
«Асадзі назад!»
Был пакет паважны,
Ды аблвыканком
Зрабiў дадэмiссiю –
Ўсё сышло нагбом…
Трапіў у льготны горад,
Спрацаваў стартап,
Лезу з бiзнэс-планам —
«Асадзі назад!»
На рахунку пуста,
Крызыс біў, як град.
Крэдыт клянчыў у банку.
— «Асадзі назад!»
З падаткам спазніўся,
Заплаціць бы рад.
— Дайце тыдзень сроку!
— «Асадзі назад!»
Зноў жа сам падняўся,
Трэба працаваць.
— Хто пайдзе у партнеры!
— «Асадзі назад!»
Iнавацый многа
Вывеў на парад.
— Вось стартап, паночкі!
— «Асадзі назад!»
Iльготы далi вёсцы,
Беспрацоўных шмат.
Пруся я з праектам —
«Асадзі назад!»
Галаву я маю:
Быў бы дэпутат.
— Бiзнэс у палiтыку?
«Асадзі назад!»
Праўда, што таіцца,
Быў і мой чарод;
Два разы на жыцці
Выйшаў я ўпярод.
Ўзбунтаваў я рынак.
Ой, быў цяжкі год!
Тут як тут начальства:
— Выхадзі ўпярод!
Гэта ты, мярзавец,
Ўзбунтаваў народ?
Гэй, дзе кантралеры?
Даць яму ўпярод!
Оригинал тут: